Гэта пацьвердзіў расейскі прэм’ер-міністар Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Літвы Далёй Грыбаўскайце.
Ад посьпеху перамоваў паміж Расеяй і канцэрнам PKN Orlen будуць залежаць пастаўкі нафты ў Мажэйкяй. Пра гэта прэзыдэнт Літвы заявіла ў інтэрвію Reuters. Яна сказала, што, набыўшы завод, расейцы без асаблівых праблемаў запусьцяць нафтаправод “Дружба”, які з загадкавых прычынаў “прыйшоў у непрыдатны стан” у 2006 годзе.
Прэм’ер Літвы Андрус Кубілюс ня лічыць заяву Пуціна доказам таго, што палякі насамрэч вядуць перамовы з Крамлём. Словы Пуціна, хоць і не катэгарычна, адмаўляюць і прадстаўнікі PKN Orlen.
Эўрапарлямэнтар Вітаўтас Ландсбэргіс заклікаў урад як мага хутчэй зьвярнуцца ў Брусэль у зьвязку з магчымым продажам расейцам “Мажэйкю нафта”, паведамляе агенцтва DELFI. Паводле Ландсбэргіса, такая ўгода была б небясьпечнай ня толькі для Літвы, але і для ўсяго ЭЗ.