Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ганс-Герт Пётэрынг хоча падтрымаць беларускую дэмакратыю


Ганс-Герт Пётэрынг
Ганс-Герт Пётэрынг

Напярэдадні візыту ў Менск, які адбудзецца 11-13 лютага, новы старшыня нямецкага фонду імя Конрада Адэнаўэра і колішні старшыня Эўрапарлямэнту Ганс-Герт Пётэрынг заявіў, што тым, «хто жыве ў Эўропе, нельга не заўважаць побач з сабою дэмакратаў з „апошняй эўрапейскай дыктатуры“, якіх становіцца ўсё больш, і не падтрымаць іх».

Як падае прэсавая служба фундацыі Адэнаўэра, гэта першая замежная паездка Пётэрынга ў яго новай якасьці. У паездцы, мэта якой — прадэманстраваць «падтрымку дэмакратычнай апазыцыі Беларусі», Пётэрынга суправаджае польскі дэпутат, кіраўнік дэлегацыі Эўрапарлямэнту па справах Беларусі Яцэк Пратасевіч.

Каб атрымаць паўнейшае ўяўленьне пра палітычную і сацыяльную сытуацыю на месцах, спадары Пётэрынг і Пратасевіч маюць сустрэцца з кіраўніцтвам праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, а таксама з праваабаронцамі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці і няўрадавых арганізацый.

Старшыня фундацыі Адэнаўэра, блізкай паводле сваіх палітычных поглядаў партыі ХДС, лічыць неабходным садзейнічаць дэмакратызацыі Беларусі (на тле асьцярожнага адкрыцьця краіны ў бок Эўразьвязу) праз «сталы абмен думкамі і канкрэтныя супольныя крокі пры падтрымцы тых сілаў у адміністрацыі, якія зацікаўленыя ў рэформах», паведамляецца на сайце гэтай недзяржаўнай нямецкай арганізацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG