Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ЭЗ нясе вялікую адказнасьць за краіны кшталту Беларусі”


Ганс-Герт Пётэрынг
Ганс-Герт Пётэрынг
Пра гэта ў часе сустрэчы з аднапартыйцамі ў ніжнесаксонскім гарадку Мэпэн заявіў нямецкі хрысьціянскі дэмакрат, прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Ганс-Герт Пётэрынг. “І беларусы хочуць жыць у вольнай прававой дзяржаве, а таму задача ЭЗ — прасоўваньне і абарона правоў чалавека ня толькі ў Эўропе, але і ва ўсім сьвеце”, — дадаў вядомы палітык.

Паводле Пётэрынга, такое збудаваньне, як ЭЗ, складаецца з мноства дробных мазаічных каменьчыкаў. Шмат хто чамусьці засяроджваецца выключна на драбніцах, афарбаваных у чорны колер, і таму не заўважае агульнай пазытыўнай карціны.

Тым ня менш, лічыць нямецкі і эўрапейскі палітык, Эўропе трэба працягваць пачаты ёю некалькі дзесяцігодзьдзяў таму шлях. “Калісьці маё пакаленьне не магло сабе нават і прысьніць, якія пераўтварэньні адбудуцца ва Ўсходняй Эўропе цягам 30 гадоў”, — адзначыў прэзыдэнт Эўрапарлямэнту. У якасьці прыкладаў ён прывёў такія краіны, як Літва, Польшча, Славенія, узгадаў стваральную ролю такіх асобаў, як Ян Павал II і Лех Валэнса.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG