Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За больш як 20 гадоў не рэалізавалі сыстэму абароны ад радыяцыі


Іван Нікітчанка
Іван Нікітчанка

У Беларусі неабходна ўкараненьне комплекснай сыстэмы абароны насельніцтва ад радыяцыі. Пра гэта ў Менску на агульным сходзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі заявіў яе член-карэспандэнт, прафэсар Іван Нікітчанка.

Паводле яго, ужо ў першыя месяцы пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС шкоднае ўзьдзеяньне радыяцыі было выяўлена ў жывёл, у якіх рэзка аслаб імунітэт арганізму незалежна ад дозы апраменьваньня. Вучоны лічыць, што для барацьбы з дэмаграфічнай катастрофай, у выніку якой насельніцтва краіны ад 1993 году скарацілася на 857 тысяч чалавек, неабходная рэальная радыяцыйная абарона людзей па ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Нікітчанка паведаміў, што на працягу трох гадоў пасьля чарнобыльскай катастрофы беларускія вучоныя стварылі комплексную сыстэму абароны насельніцтва ад радыяцыі, і прапанаваў рэалізаваць гэты праект у цяперашніх умовах.

Паводле прафэсара, удзельнікі агульнага сходу з цікавасьцю ўспрынялі гэтае паведамленьне, аднак старшыня прэзыдыюму акадэміі Міхаіл Мясьніковіч яго спыніў.

Прафэсар Нікітчанка дагэтуль не атрымаў адказу на ліст прэзыдэнту ад 23 кастрычніка 2009 году наконт ўкараненьня комплекснай сыстэмы абароны насельніцтва ад радыяцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG