Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Розгалас указу ў сьвеце


На ўказ пра абмежаваньне інтэрнэту рэагуюць замежныя камэнтатары і інстытуцыі.


Кіраўніцтва замежнай палітыкі ЭЗ: Указ пра інтэрнэт абмяжуе свабоду слова


Луц Гуэлнэр
, прэсавы сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па зьнешніх сувязях і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан у размове з карэспандэнтам Радыё Свабода Ронам Сынкавіцам сказаў наступнае: “Гэты новы прэзыдэнцкі ўказ наконт інтэрнэту, калі ён уступіць у дзеяньне, зразумела, яшчэ больш абмяжуе свабоду слова і інфармацыі ў Беларусі. Мы разглядае гэтае пытаньне як значны крок у няправільным напрамку."


ЭЗ: Указ пра інтэрнэт і Ўсходняе партнэрства -- у адной зьвязцы

"Эўразьвяз шкадуе, што не адбылося прагрэсу ні ў сфэры правоў чалавека і асноўных свабодаў, ні ў адносінах уладаў да палітычнай актыўнасьці грамадзянаў — я маю на ўвазе разгон мірных палітычных акцый і адмаўленьне ў рэгістрацыі шматлікім палітычным партыям і незалежным СМІ. Дык вось, мы разглядаем гэты новы ўказ якраз у такім кантэксьце".

"Рэпартэры бязь межаў": Гэта спосаб застрашыць карыстальнікаў Інтэрнэту

Люсі Марыён
Люсі Марыён (Lucie Morillon), якая ў міжнароднай праваабарончай арганізацыі "Рэпартэры бязь межаў" кіруе аддзелам па пытаньнях свабоды ў Інтэрнэце (Internet Freedom Desk), ахарактарызавала ўказ такім чынам: "Як бы прэзыдэнт ні назваў гэты ўказ, ён не прызначаны дзеля таго, каб пабольшыць свабоду Інтэрнэту ў краіне."
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG