Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня БАЖ лічыць неабходнай міжнародную экспэртызу


Жана Літвіна
Жана Літвіна

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна пракамэнтавала падпісаньне Лукашэнкам указу «Аб мерах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгменту сеткі інтэрнэт».

«Гэтай падзеі папярэднічала шырокая дыскусія, якая разгарнулася пасьля зьяўленьня ў прэсе праекту ўказу. Ішла яўная апрацоўка грамадзкай думкі з боку высокіх дзяржаўных чыноўнікаў. Мы неаднаразова чулі, што ўсё грамадзтва занепакоенае абаронай маралі ад пагроз інтэрнэту. Ня так даўно Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры Лукашэнку атрымаў паўнамоцтвы спецслужбаў, у тым ліку ў сфэры інтэрнэту. У той жа час нас запэўнівалі, што дзяржава ня будзе ўводзіць жорсткага кантролю і цэнзуры. У канцы мінулага тыдня мы даведаліся, што «сеціву браекуе дзяржаўнай ідэалёгіі...» І вось гэты дакумэнт падпісаны.

Пакуль што складана ацаніць магчымыя наступствы яго прыняцьця, таму што ўказ павінны вывучаць спэцыялісты. Але, магчыма, дапамагчы тут магла б паўнавартасная экспэртыза міжнародных структур, напрыклад АБСЭ або Рады Эўропы », – заявіла Жана Літвіна ў інтэрвію БелаПАН.

Указ «Аб нацыянальным сэгмэньце сеткі Інтэрнэт» падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам і ўступіць у сілу 1 ліпеня. Праект указу зьявіўся ў Інтэрнэце ў сьнежні мінулага году. Тэкст законапраекту выклікаў крытыку як беларускай мэдыя-супольнасьці, так і міжнародных праваабарончых арганізацый, у тым ліку АБСЭ. Незалежныя экспэрты не сумняюцца, што ўказ накіраваны, у першую чаргу, на блякаванне апазыцыйных вэб-рэсурсаў падчас правядзеньня выбараў.

Тымчасам у Эўразьвязе пакуль не даюць ацэнак указу. Як патлумачыў 2 лютага на прэсавай канфэрэнцыіў Менску амбасадар Вугоршчыны, "Эўразьвяз паглядзіць, якія ўказ будзе мець наступствы".

ЭКСПЭРТЫ ПРА ЎКАЗ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG