У раённым ваенкамаце Алегу Пронскаму сказалі, што ён будзе служыць у Горадні сувязістам, але ў абласным яго чакаў афіцэр, які павёз хлопца да месца службы цягніком у Слуцак. Алегу сказалі, што ў Баранавічах будзе перасадка і зь ім мае гутарыць нейкі ідэоляг.
Нагадаем, што спачатку А.Пронскаму выдалі тэрмінова позву на 28-га лютага, ня даўшы падрыхтавацца да службы нават аднаго дня. Хлопец меўся паскардзіцца на ваенкамат у суд, але калі ён прыбыў паводле позвы, яму далі новую — на 1 лютага.