Сьвет сёньня, 26-27 студзеня 2010

1
Амэрыканскія вайскоўцы аказваюць дапамогу чалавеку, які выжыў, правёўшы 12 дзён пад руінамі ў цэнтры сталіцы Гаіці, Порт-о-Прэнс, пасьля землятрусу.

2
Брама нацысцкага лягеру сьмерці Асьвенцім, 1945 год. Дзень вызваленьня Асьвенціма савецкімі войскамі, 27 студзеня, ува ўсім сьвеце адзначаецца як Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту.

3
Акуляры, адабраныя перад сьмерцю ў ахвяраў нацысцкага лягера сьмерці Асьвенцім. Дзень вызваленьня Асьвенціма савецкімі войскамі, 27 студзеня, ува ўсім сьвеце адзначаецца як Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту.

4
Салдаты Аўганскага нацыянальнага войска прадчас апэрацыі ў правінцыі Герат. У баях супраць Талібану на поўдні Аўганістану амаль штодня гінуць вайскоўцы сілаў НАТО и аўганскага войска.

5
Цяперашні прэзыдэнт і кандыдат у прэзыдэнты Шры Ланкі Магінда Раджапаксэ размаўляе па тэлефоне ў сталіцы краіны, Каломба. Паводле папярэдняга падліку, Раджапаксэ перамагае на цяперашніх прэзыдэнцкіх выбарах.

6
Прыхільнікі прэзыдэнта Шры Ланкі Магінды Раджапаксэ сьвяткуюць абвяшчэньне вынікаў выбараў. Паводле папярэдняга падліку, Раджапаксэ перамагае на цяперашніх прэзыдэнцкіх выбарах.

7
Дэманстранты каля прэзыдэнкага палаца ў сталіцы Інданэзіі, Джакарце. Удзельнікі дэманстрацыі прынесьлі прылады, якімі карыстаюцца шаманы, каб выганяць злых духаў, і правялі сымбалічную цырымонію выгнаньня "д'яблаў" нэалібэалізму, карупцыі і мафіі.

8
Тайваньскія вайскоўцы нясуць ракету падчас вучэньняў на авіябазе Чан Чын Куо. Нягледзячы на паляпшэньне адносінаў паміж Тайванем і Кітаем, тайваньскія ўлады кажуць пра неабходнасьць падтрымліваць сілы самаабароны.

9
Пажарнікі змагаюцца з вагнём пасьля выбуху газу ў двух будынках у бэльгійскім горадзе Льеж. Каля 20 чалавек былі параненыя выбухам.

10
Штогадовы фэстываль на брытанскіх выспах Шэтланд, на якім сьвяткуюць уплыў скандынаўскіх вікінгаў на гэтыя тэрыторыі.

11
Выстава галубоў у сталіцы Таджыкістану, Душанбэ