Сабраўшы дадзеныя розных аналітычных агенцтваў і спэцыялізаваных кампаніяў, спэцыялісты кампаніі "Pingdom", што аказвае паслугі маніторынгу сайтаў, прадставілі зборную статыстычную карціну таго, як выглядаў інтэрнэт і яго карыстальнікі ў 2009 годзе.
Паводле стану на верасень 2009 году, колькасьць інтэрнэт-карыстальнікаў у сьвеце дасягнула 1,73 млрд. чалавек, што азначае 18-адсоткавы рост у адносінах да паказчыкаў годам раней.
1,4 млрд. карыстальнікаў электроннай пошты адправілі 90 трлн. электронных лістоў, 81% якіх былі спамам, інакш кажучы, электронным сьмецьцем. За год колькасьць тых, хто карыстаецца электроннай поштай, вырасла на 100 млн., а ўзровень спаму — на 24%.
У сусьветнай кампутарнай сетцы цяпер налічваецца 126 млн. блогаў. У дзень адсылаецца 27,3 млн. Twitter-паведамленьняў. А сацыяльная сетка "Facebook" налічвае 350 млн. чалавек, якія карыстаюцца 500 тысячамі праграмаў і штодня загружаюць 2,5 млрд. фатаграфій. Відэапартал "YouTube" штодня выдае на прагляд 1 млрд. відэаролікаў.
Больш падрабязная статыстыка выглядае наступным чынам:
Электронная пошта (Email)
- 90 трлн. – колькасьць адпраўленых паведамленьняў у інтэрнэце ў 2009 годзе.
- 247 мільярдаў – сярэдняя колькасьць паведамленьняў электроннай пошты ў суткі.
- 1,4 млрд. – колькасьць карыстальнікаў электроннай пошты па ўсім сьвеце.
- 100 мільёнаў – новых карыстальнікаў электроннай пошты, у дадатак да леташніх.
- 81% – доля электронных лістоў, якія былі спамам.
- 24% – павелічэньне колькасьці спаму ў параўнаньні зь мінулым годам.
- 200 мільярдаў – колькасьць спам-лістоў у дзень (81% зьяўляюцца спамам).
Колькасьць карыстальнікаў інтэрнэту па рэгіёнах сьвету ў 2009 годзе.
Сайты
- 234 мільёны – колькасьць вэб-сайтаў (паводле стану на сьнежань 2009 году).
- 47 мільёнаў – новых сайтаў у 2009 годзе.
Дамэнныя імёны
- 81,8 млн. – дамэнных імёнаў .COM на канец 2009 году.
- 12,3 млн. – дамэнных імёнаў .NET на канец 2009 году.
- 7,8 млн. – дамэнных імёнаў .ORG на канец 2009 году.
- 76,3 млн. – колькасьць нацыянальных дамэнных імёнаў вышэйшага ўзроўню (.BY, .RU,.UA, .DE і г.д.).
- 187 млн. – колькасьць дамэнных імёнаў ува ўсіх дамэнах верхняга ўзроўню (на кастрычнік 2009).
- 8% – рост дамэнных імёнаў у параўнаньні з папярэднім годам.
Інтэрнэт-карыстальнікі
- 1,73 млрд. – інтэрнэт-карыстальнікаў па ўсім сьвеце (верасень 2009).
- 18% – павелічэньне карыстальнікаў інтэрнэт у параўнаньні з папярэднім годам.
- 738 257 230 – карыстальнікаў інтэрнэту ў Азіі.
- 418 029 796 – карыстальнікаў інтэрнэту ў Эўропе.
- 252 908 000 – карыстальнікаў інтэрнэту ў Паўночнай Амэрыцы.
- 179 031 479 – карыстальнікаў інтэрнэту ў Лацінскай Амэрыцы і Карыбскім басэйне.
- 67 371 700 – карыстальнікаў інтэрнэту ў Афрыцы.
- 57 425 046 – карыстальнікаў інтэрнэту на Блізкім Усходзе.
- 20 970 490 – карыстальнікаў інтэрнэту ў Акіяніі / Аўстраліі.
Суадносіны браўзэраў, ужываных інтэрнэт-карыстальнікамі ў 2009 годзе.
Сацыяльныя сеткі
- 126 млн. – колькасьць блогаў ў інтэрнэце (паводле "BlogPulse").
- 84% – працэнт жанчын, прысутных у сацыяльных сетках.
- 27,3 млн. – колькасьць карыстальнікаў "Twitter" у дзень (лістапад 2009)
- 57% – працэнт карыстальнікаў "Twitter" у Злучаных Штатах.
- 350 млн. – колькасьць карыстальнікаў "Facebook".
- 50% – працэнт штодзённых карыстальнікаў "Facebook".
- 500 000 – колькасьць актыўных праграмаў "Facebook".
Фота
- 4 мільярды – колькасьць фатаграфій на "Flickr" (кастрычнік 2009).
- 2,5 млрд. – колькасьць фатаграфій кожны месяц на "Facebook".
- 30 мільярдаў – колькасьць фатаграфій, загружаных на "Facebook" за год.
Відэа
- 1 млрд. – агульная колькасьць відэа, што "YouTube" абслугоўвае за дзень.
- 12,2 млрд. – відэапраглядаў за месяц на "YouTube" ў ЗША (лістапад 2009).
- 182 – колькасьць гадзін у месяц для онлайн-відэаролікаў, што ў сярэднім праглядае карыстальнік інтэрнэту ў ЗША.
- 39,4% – доля "YouTube" на онлайн-відэарынку ў ЗША.
Шкоднае праграмнае забесьпячэньне (вірусы)
- 148 000 – новых замбаваных кампутараў у дзень, што выкарыстоўваюцца праграмамі-робатамі для рассыланьня спаму і г.д. (У дадзеным выпадку размова ідзе пра кампутары звычайных карыстальнікаў, на якіх таксама, як і вірусы, зьяўляюцца нябачныя іх гаспадару шкодныя праграмы, што рассылаюць сьмецьцевыя паведамленьні. Свайго роду вірусы, якія не псуюць інфармацыю на кампутары, а “замбуюць” яго).
- 2,6 млн. – колькасьць пагрозаў шкоднага коду ў пачатку 2009 году (вірусаў, траянаў і г.д.).