Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мін’юст зарэгістраваў Беларускую партыю левых “Справядлівы сьвет”


Belarus - Opposition communist congress, 25Oct2009
Belarus - Opposition communist congress, 25Oct2009

Міністэрства юстыцыі 22 студзеня выдала пасьведчаньне пра рэгістрацыю Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет».

Пра гэта БелаПАН паведаміў сябра цэнтральнага камітэту партыі Дзьмітрый Яненка:

«Сёньня прадстаўнік Мін’юсту перадаў нам пасьведчаньне пра рэгістрацыю. Такім чынам, мы маем поўнае права выкарыстоўваць новую назву Партыі камуністаў Беларускай».

Рашэньне пра перайменаваньне ПКБ ў Беларускую партыю аб’яднаных левых «Справядлівы сьвет» было прынятае 25 кастрычніка 2009 году паводле вынікаў галасаваньня на другім паседжаньні 14-га пазачарговага зьезду партыі. На думку кіраўніцтва партыі, новая назва дазволіць прыцягнуць ня толькі моладзь, але й прадстаўнікоў іншых левых арганізацый, якія не прайшлі афіцыйную рэгістрацыю.

Пры канцы сьнежня Міністэрства юстыцыі адтэрмінавала на месяц рэгістрацыю адпаведных зьменаў і дадаткаў у статут ПКБ. Мін’юст выставіў прэтэнзіі да таго,што ў новай назьве партыі ёсьць слова «аб’яднаныя», бо фармальна партыя ні з кім не аб’ядноўвалася. Другая прэтэнзія тычылася слова «камуністы». У Мін’юсьце палічылі, што з улікам новай назвы партыі ў статуце гэтае слова фігураваць ня можа, бо партыя ўжо ня ёсьць камуністычнай.

У партыі палічылі, што заўвагі Мін’юсту не настолькі прынцыповыя, каб ставіць пад пагрозу рэгістрацыю новай назвы й паправак у статут партыі, і вырашылі пагадзіцца з прэтэнзіямі Мін’юсту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG