Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Халер разьлічвае на дыялёг уладаў і грамадзтва


Новы кіраўнік офіса АБСЭ ў Менску Бэнэдыкт Халер заявіў, што ён хоча “аблегчыць дыялёг паміж рознымі групамі грамадзтва і беларускай дзяржавай у рамках тых магчымасьцяў, якія прадстаўляе мандат”.


У інтэрвію БелТА Халер заявіў, што ягонай галоўнай мэтай на пасадзе зьяўляецца эфэктыўнае выкананьне Офісам АБСЭ мандата ў інтарэсах Беларусі і беларускага грамадзтва.

“Офісам АБСЭ быў зроблены істотны ўнёсак ва ўсіх сфэрах, упамянутых у ягоным мандаце, і мы можам гэта ўзяць за аснову ў будучыні. Маім прыярытэтам зьяўляецца распрацоўка плянаў на будучыню з тым, каб удыхнуць жыцьцё ў наш мандат. Тым не меней я здабуду карысьць з кожнага ўрока, які дапамагае падвысіць эфэктыўнасьць і выніковасьць працы офіса”.

Паводле словаў Халера, офіс АБСЭ прадстаўляў дапамогу Беларусі ў паляпшэньні выбарчай сыстэмы і гатовы працягваць гэтую працу ў будучыні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG