Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мандат Офісу АБСЭ ў Менску падоўжылі на 2010 год


Сёньня ў Вене Пастаянны камітэт АБСЭ падоўжыў мандат Офісу АБСЭ ў Менску да 31 сьнежня 2010 году.


БЕЛТА паведамляе, што беларуская дэлегацыя пры АБСЭ дала прынцыповую згоду на падоўжаньне гэтага мандату. Беларускі бок таксама пагадзіўся на кандыдатуру новага кіраўніка Офісу, якім мае быць нямецкі дыплямат Бэнэдыкт Галер (Benedikt Haller).

Офіс АБСЭ ў Менску дзейнічае на аснове мандату, узгодненага паміж АБСЭ і Рэспублікай Беларусь 30 сьнежня 2002 г. У абавязкі Офісу ўваходзіць між іншым: аказаньне дапамогі беларускаму ўраду ў інстытуцыянальным будаўніцтве, ва ўмацаваньні вяршэнства закону і разьвіцьці адносін з грамадзянскай супольнасьцю, у разьвіцьці эканамічнай дзейнасьці і дзейнасьці дзеля абароны навакольнага асяродзьдзя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG