Пяць гадоў таму дзясяткі і нават сотні тысяч людзей ва Ўкраіне выходзілі на мітынгі і выкрыквалі імя Віктара Юшчанкі, бачачы ў ім нацыянальнага героя і палітыка, які зьменіць Украіну калі не зусім, дык прынамсі такім чынам, што вяртаньне да мінулага стане немагчымае. А сёньня выглядае, што ягоны прысарамачаны супернік з часоў Аранжавай рэвалюцыі, Віктар Януковіч, можа неўзабаве стаць прэзыдэнтам Украіны.
Ці Ўкраіна не зьмянілася за пяць апошніх гадоў, і мы станем сьведкамі своеасаблівага вяртаньня ўкраінцаў у мінулае? Ці, можа, яна зьмянілася да яшчэ горшага, чым была падчас прэзыдэнцтва Леаніда Кучмы?
Я паспрабаваў знайсьці адказ на пытаньне, пастаўленае ў загалоўку, гартаючы электронныя падшыўкі з рознымі артыкуламі і аналізамі сытуацыі ва Ўкраіне пяць гадоў пасьля Аранжавай рэвалюцыі, напісанымі як прыхільнікамі, так і непрыхільнікамі Віктара Юшчанкі. Адказ я расьпісаў па пунктах.
Што напэўна зьмянілася да лепшага?
1. Свабодная прэса і павага да правоў чалавека. Усе прызнаюць, што з гэтым ва Ўкраіне найлепей з усіх краінаў СНД. Прыватная ўласнасьць электронных СМІ запэўнівае калі ня поўную аб’ектыўнасьць мэдыяў, дык пажаданы ў кожным грамадзтве палітычны плюралізм у сфэры падачы інфармацыі. І ўкраінцы пазбыліся страху ў публічным жыцьці, які дасюль яшчэ палоніць шмат якія постсавецкія грамадзтвы.
2. Сапраўднае суперніцтва ў палітычным жыцьці. Гэта гарантуюць замацаваныя пры Юшчанку правілы палітычнай гульні, якая абапіраецца на шматпартыйную аснову. Удзел дзяржаўнага апарату ў палітычным жыцьці ня быў пры Юшчанку выключаны, але адчувальна абмежаваны.
3. Адкрытасьць Украіны на Эўропу і, шырэй, на сьвет. На дзяржаўным узроўні гэтую адкрытасьць сымбалізуе адмена Кіевам уязных візаў для грамадзянаў Эўразьвязу і ЗША. Некаторыя бачаць у гэтай адкрытасьці загану, крытыкуючы Юшчанку за тое, што Захад не адказаў сымэтрычна на гэты візавы крок.
Што зьмянілася да лепшага, але шмат кім не прызнаецца?
1. Цяперашні эканамічны крызыс прыглушае той факт, што ўкраінцы агулам усё ж такі сталі багацейшыя, чым пяць гадоў таму. Калі вымяраць гэтае багацьце колькасьцю прададзеных аўтамабіляў, кватэраў і ўвогуле высакаякасных спажывецкіх тавараў, гэтая выснова стаецца бясспрэчнай. Іншая справа, што дыстрыбуцыя багацьця ня ўсімі ва Ўкраіне ўспрымаецца як справядлівая і адэкватная да грамадзкіх спадзяваньняў. І тэмп нарошчваньня такога багацьця не задавальняе ўсіх. Украінцы жывуць бядней за беларусаў і расейцаў.
2. У краіне наступіла істотная дэсаветызацыя публічнага жыцьця і ўмацаваньне украінскай нацыянальнай ідэнтычнасьці. Іншая справа, што якраз такая палітыка Юшчанкі, карысная з пункту погляду дзяржавы, значнай часткай украінцаў на ўсходзе і поўдні краіны ўсё яшчэ ўспрымаецца варожа.
Што напэўна зьмянілася да горшага?
1. Парадаксальна, узровень карупцыі ва Ўкраіне пры Юшчанку ўзрос. Парадаксальна таму, што ў 2004 годзе абяцаньне скончыць з карупцыяй было бадай ці ня самым "сьвятым" выбарчым абяцаньнем Юшчанкі, у якое безагаворачна верылі мільёны ўкраінцаў.
2. Выразна павысіўся ўзровень цынізму ў палітычным жыцьці Ўкраіны. Вярхоўная Рада стала прытулкам для вялікай групы палітыкаў, якія ў дэмакратычнай дзяржаве павінны былі б адседжваць тэрміны ў турме. Ва ўкраінскай палітыцы амаль ніякай ролі не адыгрывае ідэалёгія ці праграмныя прынцыпы, а дамінуе цынічны прынцып палітычнай эфэктыўнасьці, які, напрыклад, у апошнія два гады дазваляў дзейнічаць рука ў руку Віктару Януковічу і Юліі Цімашэнцы, каб нэўтралізаваць палітычны ўплыў Віктара Юшчанкі.
3. Эканамічная сытуацыя Ўкраіны значна горшая, чым 5 гадоў таму. Паводле афіцыйных дадзеных, ВУП Украіны летась скараціўся на 15 адсоткаў. Краіну ад фактычнага банкруцтва ўратавала пазыка 16 мільярдаў даляраў зь Міжнароднага валютнага фонду. Вялікіх шанцаў на эканамічнае аздараўленьне пакуль не відаць.
Ці адчувае Віктар Юшчанка і сваю віну за гэтыя няўдачы? У нядаўнім інтэрвію нашаму радыё ён адмовіўся прызнаць свае памылкі:
"Я як прэзыдэнт ніколі не схілю галавы і ніколі не скажу, што я за гэтыя 5 гадоў нешта прайграў. Я прынёс нацыі тое, што яна патрабуе. Умее яна гэта чытаць – гэта яе ўратаваньне. Ня ўмее – значыць, нам трэба пахадзіць зь Януковічамі і Цімашэнкамі пад крамлёўскім праектам, як хадзілі пад Кучмам, яшчэ 15 – 20 гадоў. Гэта таксама плата", — сказаў Юшчанка.