Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку просяць пакіраваць Стаўрапольскім краем


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Расейскія СМІ паведамляюць, што ў Стаўрапольскім краі пачаты збор подпісаў за правядзеньне “геапалітычнага рэфэрэндуму” пад назвай “разам з Беларусьсю”.

Ініцыятары плебесцыту ініцыююць… далучэньне гэтага края Расеі да Беларусі. Як паведамляюць у Стаўрапольскім пратэстным камітэце, з 15 да 26 студзеня пройдзе пікетаваньне ў пяці грамадзкіх месцах горада. Цягам 12-14 студзеня па горадзе будзе езьдзіць аўтамабіль з гукаўзмацняльнай апаратурай, праз якую грамадзяне будуць інфармавацца адносна хады кампаніі.

“Мы ня верым нашым уладам. Не жадаем, каб яны і надалей працягвалі кіраваць намі. Мы давяраем чалавеку, які на справе даказаў дзяржаўную мудрасьць, сапраўдны клопат ад людзях, праявіў сябе як чэсны і непадкупны палітык. Гэта -- прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка”, -- гаворыцца ў адмысловым звароце пратэстнага камітэту.

Па словах стаўрапольскіх актывістаў, Лукашэнка, у прыватнасьці, не разьмяшчаў прыбыткі ад продажу нафты і газу ў сваёй кішэні і не зьнішчаў касьмічную станцыю “Мір”. Расейскія ж улады за апошні год сапсавалі адносіны з шэрагам суседніх дзяржаваў: у выніку, прыкладам, казахстанскі газ пайшоў па “варожай трубе”. Праўда, беларуска-расейскія нафтагазавыя праблемы пры гэтым не згадваюцца.

У выніку нежаданьня расейскіх уладаў “хуткага і поўнага аб’яднаньня братэрскіх народаў” ініцыятары акцыі прапануюць правесьці народны рэфэрэндум адносна аб’яднаньня Беларусі і асобна ўзятага Стаўрапольскага края, а таксама часовай, ажно да поўнага аб’яднаньня Беларусі і Расеі, перадачы кіраваньня Стаўрапольскім краем прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG