Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Белнафтахім” супакойвае


Пастаўкі расейскай нафты на беларускія НПЗ і транзыт адбываюцца ў штатным рэжыме. Прэсавая сакратарка “Белнафтахіму” Марына Касьцючэнка заявіла, што нафта паступае ў адпаведнасьці зь дзеючымі кантрактамі.



На гэтым тыдні беларускія імпартэры плянуюць працягваць заключэньне новых кантрактаў з расейскімі нафтавымі кампаніямі паводле раней дасягнутых дамоўленасьцяў.

Раней у “Белнафтахіме” заяўлялі, што беларускія НПЗ забясьпечаны значнымі запасамі нафты, якой хопіць да канца студзеня, нагадвае БелаПАН.

Пра тое, ці працягваюцца беларуска-расейскія нафтавыя перамовы — пазьней на нашым сайце
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG