Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дата аднаўленьня перамоў па нафце пакуль невядомая


Дата аднаўленьня перамоў аб пастаўках расейскай нафты ў Беларусь пакуль невядомая.

Агенцтва БелаПАН прыводзіць словы прэс-сакратара прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Цімашэнкі:

"У мяне такой інфармацыі няма".

Чарговы раунд перамоваў, што адбыліся 9 студзеня ў Маскве, як мы ўжо паведамлялі, завяршыўся безвынікова. На запрашэньне віцэ-прэм'ера РФ Ігара Сечына ў сталіцу Расеі прыяжджала дэлегацыя на чале зь першым намесьнікам прэм'ер-міністра Беларусі Ўладзімерам Сямашкам. У выніку ўдзельнікі пісьмова выклалі свае пазыцыі і завяршылі перамовы, заявіўшы аб гатоўнасьці іх прадоўжыць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG