Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Падрыўнік” цягніка затрыманы


Супрацоўнікі КДБ Беларусі затрымалі зламысьніка, які пагражаў узарваць цягнік "Масква — Калінінград".

Паводле Інтэрфаксу, супрацоўнікі КДБ цяпер працуюць з затрыманым.

Нагадаем, уначы 5 студзеня 536 пасажыраў былі эвакуяваныя з цягніка "Масква — Калінінград" на станцыі ў Оршы з-за пагрозы тэракта. Рух цягніка быў затрыманы на 2 гадзіны 11 мінут.

У Расеі Калінінградзкі губэрнатар Георгій Бос запатрабаваў прыцягнуць злаўмысьніка да адказнасьці. Таксама ён адзначыў, што ў сьвяточныя дні трэба праяўляць асаблівую пільнасьць і быць гранічна ўважлівымі, паведамляе РИА Новости.

З-за гэтага інцыдэнту ўначы адбылося пасяджэньне антытэрарыстычнай камісіі, якую ўзначальвае расейскі губэрнатар Г.Бос, і апэратыўнага штаба. Былі ўзмоцнены меры бясьпекі і кантролю па маршруце руху цягніка, ўважліва агледжаны багаж і рэчы пасажыраў, а таксама рухомы састаў, у поўнай гатоўнасьці былі лякарні і “хуткія”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG