Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранскім грамадзянам забаранілі супрацоўнічаць з Радыё Свабода


Лягатып Радыё Фарда
Лягатып Радыё Фарда

Міністэрства выведкі Ірану апублікавала сьпіс міжнародных арганізацыяў і СМІ, якія Тэгеран абвінавачвае ў падрыўной дзейнасьці і падтрымцы апазыцыйных выступаў.


У сьпісу каля 60 назваў, у тым ліку Радыё Свабода (Радыё Фарда), якое перадае на Іран, а таксама “Голас Амэрыкі”, брытанская кампанія BBC, арганізацыі Human Rights Wath, Freedom House, інстытут “Адкрытае грамадзтва” Джорджа Сораса.

Паводле загаду міністэрства, іранскім грамадзянам забароненыя любыя кантакты і супрацоўніцтва з гэтымі арганізацыямі і СМІ.

Актывісты і прыхільнікі іранскай апазыцыі неаднойчы заяўлялі., што ўлады істотна абмежавалі доступ і абмен інфармацыяй пасьля чэрвеньскіх прэзыдэнцкіх выбараў, якія выклікалі масавыя пратэсты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG