anka-upala
Хтосьці марыць апрануцца ў футра, а я марыла скінуць старую скуру.
Так ужо склалася, што кожныя чатыры гады ў мяне пачынае сьвярбець… працоўная кніжка. Перакладчыцай у шлюбнай агенцыі і кіраўніком кружка ангельскай мовы я была, была і журналістам кулінарнага часопіса, што неўзабаве дазволіла мне з поўным правам казаць, што я ўмею гатаваць. У мінулым 2010 годзе ў мяне засьвярбела ня толькі працоўная кніжка, Але і месца жыхарства. "Чамадан-вакзал-Менск", ― падумала я ― і пасьпяхова эмігравала з Магілёва ў сталіцу нашай сінявокай радзімы бліжэй да “Дыямэнта ведаў” у спадзеве на тое, што гэта дазволіць мне ня толькі скінуць старую скуру жанчыны, якой няма калі жыць, але і скуру пісьменьніцы, якой няма калі пісаць, і скуру перакладчыцы, якой няма калі перакладаць.
Вынік усе мы бачым, спадзяюся я добра выглядаю пасьля скіданьня гэтай старой вопраткі.
А пра самае добрае я ня буду расказваць, вы ж і так, напэўна, здагадваецеся ;)