prochainestation
Галоўнай навіной 2010 г. быў ХІХ чэмпіянат сьвету па футболе, які прайшоў у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы з 11 чэрвеня да 11 ліпеня. Эканоміка некаторых краін пачала выходзіць з крызісу яшчэ ў 2009 г. Аднак у 2010 г. сусьветны крызіс пачаў паўсюль ператварацца з цяжкай рэчаіснасьці ў непрыемны ўспамін. Таму чэмпіянат сьвету па футболе быў успрыняты па ўсім сьвеце як магчымасьць адпачыць ад клопатаў і адсьвяткаваць адноўленае пачуцьцё аптымізму.
У ПАР зьехалася каля мільёна турыстаў. Далёка ня ўсе зь іх мелі квіткі на матчы, але гэта ім было ня так і важна. Так, тыя, каму пашанцавала патрапіць на матчы, былі задаволеныя, але большасьць турыстаў прыехала проста каб насаладзіцца карнавальнаю атмасфэраю найпапулярнейшага спартовага спаборніцтва ў сьвеце. На час чэмпіянату кудысьці зьнікла нават крымінальнасьць паўднёваафрыканскіх гарадоў.
Пасьля чэмпіянату ўсе зноў узгадалі праблемы: экалёгію, войны. Але падчас — усе жылі футболам. І Афрыка вітала сьвет сваёю гасьціннасьцю.