Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Год паразуменьня


k-atamanchik

Год 2010-ты, на маю думку — адзін з найлепшых у XXI ст. Хутка ён адыходзіць у гісторыю… Сапраўды, год шматлікіх пазытыўных падзеяў як у маім асабістым жыцьці, так і ў жыцьці краіны, Сьвету. Падзялюся некаторымі зь іх.

Для мяне, дзякуй Богу, год склаўся пасьпяхова! Са здароўем усё было добра. Не хварэў. Пасьпяхова зьездзіў у чарговую “эўравандроўку”. Перайшоў на чацьвёрты курс унівэрсытэту і ўзьняў свой сярэдні бал з 9,2 да 9,5. Застаўся яшчэ адзін год, і я, нарэшце, атрымаю дыплём.

Акрамя гэтага, было прыемна назіраць за тым, як у Беларусі кансалідаваліся розныя дэмакратычныя групы. Знайшлі паразуменьне аднадумцы, якія на некаторы час забыліся пра былыя крыўды. Узрасла людзкая салідарнасьць і ўзаемадапамога. Проста як дзіўны сон! Нават ня верыў, што калі-небудзь такое пабачу, улічваючы стан мінулага году. Зусім хутка выбары прэзыдэнта… Бог яго ведае, што будзе. Але вельмі цешыць сам факт такога паразуменьня ў дэмакратычным асяродзьдзі. Веру ў лепшае. Веру ў людзей.

Пераходзячы да міжнародных падзей, адразу ўзгадваю праграмы дапамогі ў барацьбе за нашую любую плянэту Зямля. Ня ведаю, якая звышнатуральная сіла паўзьдзейнічала на магнатаў, але тое, што яны адкінулі свае фінансавыя патрэбы на другі плян, проста захапляе! Рост новых тэхналёгій быў проста неймаверны! Спадзяюся, і ў наступным годзе тэмпы ня будуць зьніжацца, і я змагу назваць яго “Годам перамен!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG