Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прагнозы надвор’я


antanian

2010 год у першую чаргу запомніўся тым, што мода на DIY дакацілася нарэшце і да Беларусі. Нават Аляксандар Саладуха самастойна аздобіў сваю новую кружэлку. Крывавата, але старанна выпісаў назву альбома і сьпіс песьняў. Ня подзьвіг, канечне, але троху гераічнага ў гэтым ёсьць.

Элеанора Язерская выпусьціла кнігу сваіх рэцэптаў. Добра, што для таго, каб пацьвердзіць свой зорны статус, хоць у космас не паляцела. А кексікі нічога так выглядаюць. Цікава, ці сама пякла?

Эфэктыўныя мэнэджэры зь менскага заводу імя Вавілава пачулі мае просьбы і аднавілі выпуск апаратаў “Эцюд” і “Вясна”.

На працягу цэлага году фармакалягічныя кампаніі пасьпяхова пужалі сьвет новымі страшнымі вірусамі грыпу. Няцяжка згадацца, што яны гэтым будуць займацца і ў надыходзячым годзе. Бо фармацэўты робяць гэта ад таго самага моманту, як па ўсім сьвеце рэкляма тытунёвых вырабаў і алькаголю зьнікла з мас-мэдыяў. Рыбныя месцы не пустуюць доўга.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG