burbalka
Акт. Яны хацелі акту. Апошнія высілкі стварыць саюзную дзяржаву. Вучэньні правялі, зноў Патрыярха прыгналі (і зноў кон-катэдральны сабор не дабудаваны!), газ адключалі, і ўрэшце зьдзьмуліся.
Прэзыдэнт Украіны Януковіч — крэпкі хазяйсьцьвеньнік і нэзалэжнік — дастаў плян Балта-Чарнаморскага калектару. Прыехаў да нас — “Аляксандар Рыгоравіч, нам бы тока Далью ўламаць, і энэргетычная бясьпека забясьпечаная, ад можа да можа”. А ён: “у мяне Коля ня кормлены, ніводнага золата на Алімпіядзе, і папа зноў ня едзе. Ён таксама хоча акту. Канкардату. Мы б Далай-ламу запрасілі, я б акардэон дастаў, засьпявалі б “На сопках Манчжурыі”. Але Кітай больш ніводнай трубкі для “Гарызонту” не прышле”.
Тут і Франак з арміі вярнуўся. І Зянон абяцаў быць ганаровым госьцем на Ўстаноўчым зьезьдзе БХД.
А мы пакуль не прыдумалі ёй імя, з хлопчыкамі ў гэтым пляне прасьцей.