Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея можа перагледзіць мыта на аўтамабілі


Мыта на тавары і аўтамабілі, якія ўвозяцца ў Расею фізычнымі асобамі ў межах адзінага Мытнага саюзу, можа быць перагледжана, заявіў намесьнік міністра эканамічнага разьвіцьця Расеі Андрэй Сьляпнёў.


“У нас прадугледжана падрыхтоўка адпаведнага пагадненьня пра парадак увозу фізычнымі асобамі тавараў на тэрыторыю Мытнага саюзу. Відавочна, будзе праведзена пэўная ўніфікацыя падыходаў. Трэба правесьці перамовы з нашымі партнэрамі”, — паведаміў Сьляпнёў.
Паводле чыноўніка, да 1 траўня Міністэрства эканамічнага разьвіцьця падрыхтуе асноўныя парамэтры пагадненьня па стаўках мыта на аўтамабілі і тавары, якія ўвозяцца фізычнымі асобамі.

Пры гэтым намесьнік міністра не ўдакладніў, ці будзе Расея зьніжаць мыта на аўтамабілі, якія ўвозяцца фізычнымі асобамі, да ўзроўню мыта краінаў-партнэраў. “Мы зацікаўленыя ў тым, каб не рабіць дадатковых праблемаў нашым вытворцам, не пасылаць нэгатыўныя сыгналы інвэстарам, якія прыйшлі з праектамі ў Расею”, — заявіў Сьляпнёў.

Мытны саюз пачынае дзейнічаць ад 1 студзеня 2010 году. У пагадненьні замацаваныя агульныя для Расеі, Беларусі і Казахстану стаўкі мыта для юрыдычных асобаў, нагадвае Інтэрфакс. Памер мыта на тавары і аўтамабілі, якія ўвозяцца фізычнымі асобамі, павінен быць вызначаны да 1 ліпеня 2010 году — калі пачне дзейнічаць адзіны Мытны кодэкс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG