"Я некалькі разоў сустракаўся зь Верай Рыч, якая перакладала мае вершы. Я таксама быў у Лёндане, у бібліятэцы айца Надсана і сустракаўся зь ёй. Пасьля яна прыяжджала сюды ў Менск.
Вера Рыч была выдатная перакладчыца, перакладала многія вершы непасрэдна зь беларускай мовы. Яна зрабіла для нашай культуры дужа многа. Невыпадкова, што Рыч з ангельскай – багаты. Можна сказаць, што яна багата зрабіла. Няхай будзе багатай і нашая памяць пра яе".