Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржава тэрмінова бярэ інтэрнэт пад "апеку"


Савет міністраў Беларусі абмяркоўвае праект указу Аляксандра Лукашэнкі адносна пэрспэктывы дзейнасьці беларускага сэктару інтэрнэту.


Нагадаем, што яшчэ ў сярэдзіне сьнежня ў сеціве зьявіўся дакумэнт пад працоўнай назвай “Аб мерах для ўдасканаленьня выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту глябальнай кампутарнай сеткі інтэрнэт”. Экспэрты амаль аднадушна прыйшлі да высновы, што такі крок прадугледжвае значнае абмежаваньне ў дзейнасьці перадусім навінавых інтэрнэт-сайтаў. Мяркуецца, што канчатковы варыянт указу можа быць падпісаны яшчэ да калядных сьвятаў. Ня выключана, што на подпіс да прэзыдэнта дакумэнт паступіць ужо 24 сьнежня.

У шэрагу абмежаваньняў беларускага сэгмэнту сеціва – татальны кантроль інтэрнэт-правайдэраў, ідэнтыфікацыя карыстальнікаў, закрыцьцё канкрэтных сайтаў на патрабаваньне адпаведных структураў, забарона інфармацыйных і рэклямных рэсурсаў, якія месьцяцца па-за дамэннай зонай by.

Зісер: “Пяткевіч абяцала ў агляднай будучыні не ліцэнзаваць інтэрнэт”
“...Але вось штосьці зьмянілася і па тэрмінах атрымліваецца, што ўказ можа пачаць дзейнічаць якраз пад прэзыдэнцкія выбары..."
Радзіна: “Зьдзяйсьняецца мара Праляскоўскага – заблякаваць інтэрнэт”
Пастухоў: Беларускі інтэрнэт “падвысілі” да прэзыдэнцкага ўзроўню
"... Тое, што гэта можа прывесьці да абмежаваньня свабоды інфармацыі, таксама відавочна..."

Паводле дасьледаваньняў прыватнай амэрыканскай кампаніі “CryptoHippie”, якая спэцыялізуецца ў тэхналёгіі канфідэнцыйнасьці, Беларусь займае трэцяе месца ў рэйтынгу дзяржаў з самым моцным электронным кантролем. На першай і другой пазыцыі — адпаведна Кітай і КНДР. Чацьвёртае месца належыць Расеі.

Паводле дасьледчыкаў, за электронным кантролем у розных дзяржавах стаяць самыя розныя групы. У выпадку з Кітаем, Паўднёвай Карэяй, Беларусьсю ды Расеяй незаконнае ўварваньне ў прыватную сфэру грамадзянаў — справа дзяржавы.

Да справаздачы “CryptoHippie” далучаная мапа сьвету. Чырвоным колерам пазначаныя краіны, у якіх электронны паліцэйскі кантроль самы жорсткі, аранжавым — краіны, дзе сыстэма гэтага кантролю знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, жоўтым — дзе пытаньні паліцэйскага назіраньня распрацаваныя найгорш.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG