Cупрацоўнік дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў правярае бухгальтарскія дакумэнты ў івянецкім Доме польскім
Нядаўна Дом польскі праверыў дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў з Маладэчна і працаўнікі не чакалі так хутка новай праверкі. 12 кастрычніка ў Доме польскім у гарпасёлку Івянец Валожынскага раёну Менскай вобласьці перапісалі ўсе крэслы, шафы, сталы і нават падушкі і прасьціны ў спачывальным пакоі.