Маці палітвязьня Арцёма Дубскага Алена і ягоная бабуля Галіна Іванаўна цягам двух дзён бачыліся з Арцёмам у магілёўскай калёніі падчас доўгатэрміновага спатканьня. Алена Дубская паведаміла, што Арцём выглядае схуднелым, але ні на што ня скардзіўся: «Ён быў вельмі рады нас бачыць. Вельмі ссумаваўся па добрых адносінах і па хатняй нармальнай ежы».
«Паходзіць, нешта паесьць, зноў паходзіць. Хоць памыўся ў душы. Яшчэ добра, што паразмаўляў зь людзьмі, бо там мы былі не адны, а 12 сем’яў, дый ён зь людзьмі хоць пагаварыў».
Паводле Алены Дубскай, зараз у калёніі холадна, вязьні мерзнуць, але Арцёму не дазваляюць надязваць пад турэмную куртку дадатковае адзеньне. Некалькі тыдняў таму Арцёму Дубскаму, які хварэе на страўнік, прызначылі дыетычнае харчаваньне, але толькі на адзін месяц. Маці вязьня спадзяецца, што дактары Магілёўскай калёніі падоўжаць дыетычнае харчаваньне і на наступны месяц.
У Магілёўскай калёніі не хапае працы для вязьняў. Арцёму Дубскаму ўрэшце далі магчымасьць працаваць прыбіральшчыкам турэмных памяшканьняў. Плацяць за гэтую працу толькі 13 тысяч рублёў штомесяц, дый з тых вылічваюць за карыстаньне турэмнай вопраткай. «У выніку на рахунак Арцёма пералічваюць толькі 2,5 тысячы рублёў», — паведаміла Алена Дубская.
Адна з праблемаў для вязьня — адсутнасьць чалавечых кантактаў. Маці Арцёма Дубскага не выключае, што існуе загад не кантактаваць зь яе сынам, бо ён лічыцца «палітычным».
Наша размова адбывалася, калі маці і бабуля Дубскага ехалі цягніком з Магілёва ў Асіповічы, дзе яны жывуць. Размова часта абрывалася, але паводле настрою суразмоўцаў я зразумеў — яны ўсё роўна шчасьлівыя, што ўдалося пабачыць сына і ўнука, перадаць яму падарункі і віншаваньні з блізкімі сьвятамі — Калядамі і Новым годам.
Актывіст «Маладога фронту» Арцём Дубскі пакараны годам калёніі за парушэньне адбыцьця ранейшага пакараньня, якое атрымаў за дзеяньні падчас несанкцыянаванага мітынгу ў абарону прадпрымальнікаў на пачатку 2008 году. Арцёма Дубскага трымаюць у Магілёўскай калёніі. Тэрмін пакараньня Дубскага заканчваецца ў траўні 2010 году. Праваабаронцы і апазыцыя ў Беларусі дамагаюцца ягонага вызваленьня як палітвязьня.