Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША будуць падыходзіць да правоў чалавека з “прынцыповым прагматызмам”


Вызначальнай для філязофіі Абамы будзе стаўленьне да правоў чалавека ў такіх ключавых краінах, як Расея і Кітай. Бачаньне амэрыканскага падыходу да правоў чалавека ў XXI стагодзьдзі выклала дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан, выступаючы ўчора ў Джорджтаўнскім унівэрсытэце.


Клінтан заявіла, што мэта ЗША – зрабіць правы чалавека чалавечай рэальнасьцю. Але першы крок да гэтага – бачыць правы чалавека ў шырэйшым кантэксьце:

“Вядома, людзі павінны быць свабодныя ад прыгнёту тыраніі, ад катаваньняў, ад дыскрымінацыі, ад страху перад кіраўнікамі, якія могуць пасадзіць іх у турму або забясьпечыць іх зьнікненьне. Яны таксама павінны быць свабоднымі ад прыгнёту патрэбаў – недахопу яды ці здароўя, недахопу адукацыі ці роўнасьці перад законам”.

Дзяржсакратарка падкрэсьліла, што дэмакратыя сама па сабе ня можа гарантаваць правоў чалавека і што дэмакратыя ня можа
Людзі павінны быць свабодныя ад страху перад кіраўнікамі, якія могуць пасадзіць іх у турму або забясьпечыць іх зьнікненьне ...
працягвацца, калі ўрад ня здольны забясьпечыць свайму народу бясьпеку і стабільнае жыцьцё.

Выразамі “прынцыповы прагматызм” і “выбарачны падыход” акрэсьлівалася ў прамове стаўленьне ЗША да правоў чалавека ў Кітаі і Расеі. Клінтан назвала гэтыя краіны важнымі партнэрамі ў справе раззбраеньня і выхаду з глябальнай рэцэсіі. Тым ня менш, паводле яе словаў, ЗША будуць надалей заклікаць Кітай прызнаць правы тыбэтцаў і уйгураў, забясьпечыць свабоду веравызнаньня і выказваньняў. ЗША будуць таксама па-ранейшаму ставіць перад лідэрамі Расеі пытаньне аб беспакараных забойствах палітычных дзеячаў і журналістаў.

Клінтан паабяцала “інавацыйны падыход” да праблемы правоў чалавека. Пры дагмаце палітыкі несупрацоўніцтва з урадамі, якія парушаюць правы ўласных грамадзянаў, Белы дом будзе працягваць абмяркоўваць з такімі ўрадамі “пытаньні, якія становяць узаемны інтарэс”. Клінтан не пагаджаецца з тымі, хто лічыць, што змаганьне за правы чалавека і ўласныя нацыянальныя інтарэсы – рэчы несумяшчальныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG