Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікет за правы чалавека ў цэнтры Менску


На Кастрычніцкай плошчы ў Менску адбылася акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня правоў чалавека.

Шасьцёра хлопцаў выйшлі на плошчу з плякатамі «Мы — ня быдла, у нас ёсьць правы!», а таксама «Правы грамадзян выконваюцца там, дзе за іх змагаюцца».

На месцы пікету было каля чатырох дзясяткаў спэцназаўцаў у цывільным. Таксама прысутнічала амаль усё міліцэйскае кіраўніцтва гораду і таксама прадстаўнікі міністэрства ўнутраных спраў. Міліцыя папярэджвала ўдзельнікаў, што пікет не дазволены і не прапускала тых, хто хацеў далучыцца да акцыі.

Калі ў канцы пікету ўдзельнікі акцыі паставілі плякаты каля тумбы на плошчы, міліцыя іх канфіскавала. Затрыманьняў не было.

Артур Фінькевіч
Тым часам лідэр руху “Маладая Беларусь” Артур Фінькевіч паведаміў “Свабодзе”, што яшчэ ў 16 гадзінаў убачыў, як за ім пачалі сачыць людзі ў цывільным. Хлопец зайшоў у “Макдоналдс”.

Літаральна празь некалькі хвілінаў туды зайшлі спэцназаўцы ў цывільным. Праз гадзіну ў рэстарацыю прыехала й здымачная група БТ. Яны прапанавалі Фінькевічу даць інтэрвію, той адмовіўся. Пасьля гэтага тэлевізійнікі зьехалі.

Па 18-й гадзіне, пасьля пачатку акцыі на Кастрычніцкай плошчы, сышлі і людзі ў цывільным.






Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG