Арганізацыя “Праваабарончы альянс”, цэнтар “Прававыя тэхналёгіі” і палітоляг Юры Чавусаў правялі прэсавую канфэрэнцыю, падсумаваўшы вынікі 2009 года ў галіне абароны правоў чалавека.
“Праваабарончы альянс”, які ўзначальвае Людміла Гразнова ўзнагародзіў дыплёмамі трох чалавек за абарону правоў чалавека ў Беларусі. Прэсавая канфэрэнцыя пачалася з ганараваньня карэспандэнта радыё “Свабода” Алега Грузьдзіловіча, адваката Паўла Сапелкі і праваабаронцы зь Берасьця Рамана Кісьляка.
Алег Грузьдзіловіч: “Мы, журналісты, павінны дзякаваць тым, пра каго мы пішам, каго абараняем, хто зараз за кратамі, хто быў за кратамі. Я гэтым займаюся 15 гадоў. Быў на першых працэсах — над Славамірам Адамовічам, потым Васіль Старавойтаў і далей, далей, далей.
Заўсёды гэтыя людзі церпяць. Яны зьяўляюцца героямі, пра якіх казала Людміла Гразнова з “Праваабарончага альянсу”. Дзякуй гэтай арганізацыі за ўшанаваньне журналістаў, галоўнае — праваабаронцаў, тых людзей, якія прыкладаюць намаганьні, трацяць свае жыцьці, каб урэшце ў Беларусі была тая дэмакратыя, пра якую мы марым”.
Адвакат Павал Сапелка абараняе Мікалая Аўтуховіча. Яму даводзіцца часта бараніць у судах затрыманых удзельнікаў вулічных акцый:
“Дзякуй за тое, што гэтая арганізацыя зьвярнула ўвагу на сьціплую працу адвакатаў у галіне абароны правоў чалавека».
Падчас прэсавай канфэрэнцыі праваабаронца Юры Чавусаў параўнаў сытуацыю ў галіне правоў чалавека летась і сёлета. Ён зазначыў, што ў 2008 годзе было 185 адміністрацыйных арыштаў за ўдзел у вулічных акцыях. Сёлета іх значна менш — 12. Але гэта не азначае, што ўлады спынілі затрыманьні падчас разгону акцый. Папросту людзей сталі трымаць у міліцыі без складаньня пратаколаў:
“На мой погляд, 2009 год — год стагнацыі. У сфэры свабоды слова ўвядзеньне новага закону аб сродках масавай інфармацыі не прывяло да значнага ўзмацненьня рэпрэсій ў гэтай сфэры. Дастаткова спакойна прайшла перарэгістрацыя СМІ.
Насуперак чаканьням не было зьдзейсьнена нейкіх захадаў па абмежаваньні свабоды слова ў інтэрнэце. Аднак, шэраг выданьняў пазбаўленыя магчымасьці вольнага распаўсюду».
Юрыст Дзіна Шаўцова распавяла пра абарону правоў вернікаў і канстатавала, што пратэстанты апынуліся пад ціскам з боку ўладаў, а дзяржаўныя СМІ ствараюць негатыўны вобраз пратэстанцкіх пастараў.
Алена Танкачова, кіраўніца “Цэнтру прававых тэхналёгій” агучыла тры заявы. Яна паведаміла, што спадзяецца на тое, што журналісты напішуць пра іх і тыя, каму належыць разьбірацца з фактамі, самі зрэагуюць на публікацыю.
Першая заява тычыцца адлічэньня Тацяны Шапуцькі з БДУ. Алена Танкачова заявіла, што ў выпадку, калі Тацяну не адновяць на вучобе, унівэрсытэт можа страціць эўрапейскую падтрымку.
Другая заява патрабуе тэрміновага расьсьледаваньня фактаў выкраданьня Зьмітра Дашкевіча, Яўгена Афнагеля і Ўладзімера Лемеша.
Трэцяя заява патрабуе неадкладнага разгляду ў Канстытуцыйным судзе пытаньня пра права на альтэрнатыўную вайсковай службу ў Беларусі.