Сьвет учора і сёньня: 8-9 сьнежня

1
Дэманстрацыя ў сталіцы Інданэзіі Джакарце з нагоды Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй. Удзельнікі трымаюць плякаты з выявамі міністра фінансаў Сры Муліяні і віцэ-прэзыдэнта Будыёна.

2
Пасяленцы праводзяць акцыю пратэсту, не даючы магчымасьці інспэктарам агледзець новыя пабудовы ў Шаарэ-Тыкве -- габрэйскім паселішчы на захадзе палестынскага гораду Наблус.

3
Перад будынкам парлямэнту Літвы ў Вільні адбылася маніфэстацыя зь лёзунгамі абароны правоў пэнсіянэраў і скарачэньня роўню беднасьці.

4
Мітынг у Тыране ў падтрымку курсу ўладаў Альбаніі на ўступленьне краіны ў Эўрапейскі Зьвяз

5
Пікет зь сьвечкамі паблізу Кангрэсу ЗША ў Вашынгтоне – за права амэрыканцаў вырашаць лёс рэформы аховы здароўя ў краіне.

6
Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі ў атачэньні былых прэм'ераў Мішэля Ракара і Аляна Жупэна падчас абмеркаваньня "Вялікай пазыкі" – антыкрызісных захадаў дзяржавы.

7
Новаабраны прэзыдэнт Уругваю Хасэ Мухіка гутарыць з прэзыдэнтам Вэнэсуэлы Уга Чавэсам падчас мітынгу ў Мантэвідэо.

8
Сэул: на подступах да супэрмаркету паўднёвакарэйскія актывісткі руху за абарону жывёлін пратэстуюць супраць продажу футраў.

9
Цырымонія ў сьвятым для сікхаў горадзе Амрытсары. Верніцы нясуць на галовах "калашы".

10
Смог ахінуў цэнтральную вуліцу Ліньфыню – гораду на поўдні кітайскай правінцыі Шаньсі. Ліньфынь лічыцца горадам з адным з найбольшых у сьвеце забруджаньнем атмасфэры.

11
Каір: супрацоўніцы эгіпецкай "жаночай гвардыі" займаюцца ў трэнажорнай залі.

12
Малады сокал есьць з рукі муштравальніцы ў знакамітым сыднэйскім заапарку Таронга.