Лекар рэанімацыйнага аддзяленьня паведаміў, што ксёндз Ёзас Булька трапіў ў шпіталь 10-га лістапада. У яго дыягнаставалі ачаговы інфаркт міякарду. На сёньняшні дзень ягоны стан лекары ацэньваюць як цяжкі, але запэўніваюць, што ўсе неабходныя лекі ёсьць, і адмыслоўцы робяць усё што могуць.
Ніякіх прагнозаў лекары не даюць, найперш таму, што хворы даволі сталага веку – яму ўжо амаль 83 гады.
Ксёндз Ёзас, які служыць у касьцёле Сьвятой Ганны ў вёсцы Мосар Глыбоцкага раёну, набыў вядомасьць у Беларусі найперш як змагар з пабытовым п”янствам і алькагалізмам. Зь ягонай ініцыятывы Ўдзелаўскі сельскі савет сёлета абвешчаны “зонай цьвярозасьці” – у тутэйшых вясковых крамах не гандлююць сьпіртовымі напоямі.
Шмат турыстаў прыяжджае ў вёску Мосар, каб паглядзець “беларускі Вэрсаль” – унікальны парк вакол касьцёла, створаны пад кіраўніцтвам ксяндза Ёзаса і зь яго непасрэдным удзелам. Яшчэ адзін ягоны праект увасоблены ў жыцьцё ў вёсцы Парыж Пастаўскага раёну – тут ўзьведзена свая "Эйфэлева вежа", 30-мэтровая мэталічная канструкцыя, якая на Каляды зьзяе каляровымі агеньчыкамі.
Сёлета беларускі ксёндз стаўся і героем буйнога палітычнага скандалу – у сродках масавай інфармацыі зьявіліся зьвесткі пра ягонае супрацоўніцтва з камуністычнымі спэцслужбамі ў Літве, дзе Ёзас Булька жыў і працаваў да таго, як стаць сьвятаром.
У Мосары ксёндз Ёзас працуе ўжо 19 гадоў.