Тыдзень у фатаздымках, 23 — 29 жніўня

1
Акцыя на плошчы Незалежнасьці “Камунізм – гэта фашызм”, 23 жніўня

2
Гомельскі дэмакратычны актывіст Зьміцер Жалезьнічэнка, які месяц таму вярнуўся з войска, паступіў вучыцца ў Тэхнічны ўнівэрсытэт у Амстэрдаме, 24 жніўня

3
Міжнародны фэстываль мастацтваў “Дах-9”, 25 жніўня

4
Гомельскі маладафронтавец Андрус Цянюта аспрэчвае адлічэньне з Бранскай сельгасакадэміі, дзе ён завочна вучыўся на інжынэра-мэханіка, 25 жніўня

5
Міжгарнізонны ваенны суд Віцебску пакараў за дзедаўшчыну трох дэсантнікаў. Сваімі дзеяньнямі яны давялі да самагубства свайго таварыша па службе, жыхара Крычаўшчыны Дзяніса Філатава, 27 жніўня

6
У Менску прайшла міжнародная канфэрэнцыя “Беларусь — Расея: ракіроўка альбо перазагрузка”. Арганізатары – правыя палітычныя сілы Беларусі і Расеі, 27 жніўня

7
Парушэньні статусу нацыянальнага парку — у радыюсе працягнутай рукі. Гэты пнёвы краявід адкрыўся Валеры Дранчуку на першым кілямэтры вэлямаршруту, 27 жніўня

8
Царква "Новае жыцьцё". Наста абараняе царкву разам з дарослымі, 29 жніўня

9
Археалягічныя раскопкі Менскага замчышча, 29 жніўня