Сьвет сёньня, 2-3 верасьня 2009

1
Грузія. Здымак дасланы на фотаконкурс сайту Грузінскай службы Радыё Свабода

2
Афганістан. На месцы самагубчага тэракту ў правінцыі Лагман, падчас якога загінуў манесьнік кіраўніка службы бясьпекі і яшчэ больш за 20 чалавек, у тым ліку жанчыны і дзеці, 2 верасьня 2009

3
Расея. Прэзыдэнт Індыі Працібха Паціл праходзіць ганаровую варту на лётнішчы Ўнукава, пачынаючы афіцыйны візыт у Расею, 2 верасьня 2009

4
Вялікая Брытанія. Прэм'ер Гордан Браўн адказвае на закіды адносна зьдзелкі вакол вызваленьня з турмы грамадзяніна Лібіі, датычнага да тэракту над Локербі, 2 верасьня 2009

5
Пакістан. Міністар рэлігійных справаў Хамід Саід Казмі быў паранены ў выніку тэракту ў Ісламабадзе, калі невядомы нападнік абстраляў яго з аўтамабіля, што праяжджаў міма, 2 верасьня 2009

6
Малдова. Бюст Леніна перад сядзібай Камуністычнай партыі Малдовы ў Кішынэве, 2 верасьня 2009

7
Іран. Іранскі парлямэнт чацьвёрты дзень абмяркоўвае склад кабінэту міністраў, 2 верасьня

8
Інданэзія. У выніку землятрусу сілай 7 балаў на востраве Ява загінула як найменей 45 чалавек, 3 верасьня

9
Іран. Чыстка Вежы Свабоды - сымбалю Тэгерана, 1 верасьня 2009