Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па “справе Леніна” дапыталі актывістку Маладога Фронту


Актывістку "Маладога Фронту" Дар'ю Бахур дапыталі ў міліцыі ў якасьці сьведкі па факце апаганьваньня помніка Леніну ў Наваградку.

Дар'ю затрымалі ля помніка Леніну, які быў абліты фарбай уначы 7 лістапада.

Паводле прэс-службы Маладога фронту, дзяўчыну дапыталі ў якасьці сьведкі ў межах пракурорскай праверкі. Аднак у міліцыі не выключаюць, што найбліжэйшым часам будзе заведзена крымінальная справа за "апаганьваньне помніка".

Нагадаем, уначы 7 лістапада невядомыя аблілі помнік Леніну ў цэнтры Наваградка зялёнаю фарбай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG