Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі памежны верталёт упаў у Беларусі


Верталёт памежнай службы Польшчы пацярпеў крушэньне ў Беларусі, чальцы экіпажу загінулі.

Катастрофа адбылася ў ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада.

“Верталёт памежнай службы Польшчы паводле ўзаемнага ўзгадненьня зь беларускім бокам патруляваў участак мяжы. У 20:11 31 кастрычніка ад дзяжурнага Бяла-Падляскага аддзяленьня памежнай службы Польшчы паступіла паведамленьне, што сувязь зь верталётам згубілася. Былі арганізаваныя пошукі. У 4:48 раніцы 1 лістапада было выяўлена, што верталёт пацярпеў крушэньне ў 200 мэтрах ад лініі дзяржаўнай мяжы, на тэрыторыі Беларусі. Самы блізкі населены пункт ад месца аварыі — пасёлак Высокае Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, усе пілёты загінулі”, — паведаміў Інтэрфаксу начальнік прэсавай службы Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Аляксандар Цішчанка.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG