Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар запэўнівае: паміралі не ад "сьвінога" грыпу


Міністар аховы здароўя Васіль Жарко абвяргае інфармацыю, што зьяўляецца ў розных СМІ, нібыта ў Беларусі зафіксаваныя сьмяротныя выпадкі ад «сьвінога» грыпу.


“У Беларусі на цяперашні момант лябараторна не пацьверджаны ніводзін выпадак сьмерці ад "сьвінога" грыпу, -- заявіў Жарко Інтэрфаксу.

Ён дадаў, што чалавек можа памерці ад любога захворваньня, але пацьверджаных выпадкаў сьмерці ад "сьвінога" грыпу ў Беларусі не зарэгістравана.

Сёньня ж у Нацыянальным прэс-цэнтры прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя і Інстытуту мікрабіялёгіі НАН Беларусі даюць прэсавую канфэрэнцыю на тэму “Аб бягучай эпідэміялягічнай сытуацыі у РБ”.

Падрабязнасьці – пазьней на сайце “Свабоды”.


Смаленскі падлетак прывёз з Беларусі "сьвіны" грып


Смаленская ўправа Роспотребнадзора афіцыйна заявіла пра новы выпадак захворваньня жыхара рэгіёну сьвіным грыпам
Як паведамляе інфармацыйны сайт Смоленские новости, дыягназ пацьвердіўся ў 15-гадовага смаленскага падлетка, які нядаўна вярнуўся з Беларусі, дзе праходзілі міжнародныя спаборніцтвы. Ён быў разьмешчаны ў мясцовы шпіталь, дзе цяпер і праходзіць курс лячэньня.


А тым часам ва Ўкраіне...


Тым часам Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны заявіла пра эпідэмію сьвінога грыпу ў краіне. Міністар Васіль Князевіч заявіў, што плянуецца аб'яўленьне карантына на ўсёй тэрыторыі Ўкраіны. На цяперашні момант у заходніх абласьцях Украіны ад 19 кастрычніка памерлі 34 чалавекі. Мэдыкі дапускаюць, што прычына сьмерці – імклівае разьвіцьцё атыпічнай пнэўманіі, не выключаецца магчымасьць вірусу сьвінога грыпу. У рэгіён сёньня вылятае прэм'ер-міністар Юлія Цімашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG