Паводле ЦВК, мясцовыя выбары, якія пройдуць у красавіку 2010 году, будуць каштаваць 19,5 млрд. рублёў, а прэзыдэнцкія выбары 2011 году – 37,7 млрд. У выніку правядзеньне дзьвюх выбарчых кампаніяў абыйдзецца бюджэту ў 21 млн. даляраў.
"На будучыя выбары мы склалі вельмі сьціплы каштарыс, які ня выклікаў заўваг нават у пэрыяд крызісу ў Міністэрства фінансаў", – сказала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў інтэрвію БелТА. Паводле Ярмошынай, гэтыя сумы без заўвагаў уключаныя ў праект бюджэту на наступны год. Бюджэт прэзыдэнцкіх выбараў, як паведаміла Лідзія Ярмошына Радыё Свабода, складаўся ў разьліку на дзесяць патэнцыйных кандыдатаў.
Бюджэт мінулых прэзыдэнцкіх выбараў складаў каля 35 мільярдаў рублёў, што, у сваю чаргу, было ўдвая больш за выбары 2001 году. Мясцовыя абыйшліся ў 28,4 млрд.