Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 даляраў, 7 даляраў... Хто болей?


Аляксандр Лукашэнка заявіў, што тарыфы на энерганосьбіты для насельніцтва ў 2010 годзе могуць вырасці не больш чым на 7 даляраў.

Гэтак ён адказаў на прапанову міністра энергетыкі Аляксандра Азярца павысіць гэтыя тарыфы.
А. Лукашэнка падкрэсліў, што "не можа быць і гаворкі пра падвышэньне тарыфаў для насельніцтва адразу на 5-7%".

"Давайце дамовімся так: пачынаючы зь 1 студзеня ў месяц па даляры, дзесьці маленькімі зрухамі, і то, спачатку абгрунтаваўшы і паінфармаваўшы прэзыдэнта. І мы спакойна, у залежнасьці ад таго як будзе разьвівацца крызіс, будзем прырастаць у агульнай суме на 7 даляраў у наступным годзе. Але па адным долары, а не па 5 або 7”.

Перад тым намесьнік міністра камунальнай гаспадаркі Беларусі Сяргей Сушко заявіў, што ўрад мае намер ухваліць рашэньне аб павышэньні тарыфаў на камунальныя паслугі, але рэзкага скачка ня будзе, рост не перавысіць 5 даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG