Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка апярэдзіў Пуціна і Абаму. У сэкс-рэйтынгу


Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка – дванаццаты паводле сэксуальнасьці сярод 172 палітычных лідэраў сьвету.

12 месца ў рэйтынгу беларускаму кіраўніку аддаў сайт http://hottestheadsofstate.wordpress.com/
Сьпіс, у якім 172 прозьвішчы кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў розных краінаў сьвету, адкрывае прэм’ер-міністар Ўкраіны Юлія Цімашэнка. Афіцыйна сьпіс называецца "Тhe hottest heads of state". Калі вы вучылі ангельскую мову ў школе, дык ведаеце, што гэта азначае, не самыя гарачыя галовы, а крыху іншае...

Увесь гэты сьпіс пададзены сайтам у жартаўлівым антуражы — ён называецца “навуковым і непрадузятым рэйтынгам сусьветных лідэраў паводле сэксуальнай прыцягальнасьці (hotness)”. Але дарма на сайце шукаць ня толькі “навуковыя крытэры”, паводле якіх гэты сьпіс быў складзены, але і прозьвішчы “навукоўцаў”, якія выканалі гэтую несумненна цікавую працу.

Барак Абама ў гэтым рэйтынгу займае 15 месца, а Ўладзімер Пуцін — 18.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG