Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня. 12 кастрычніка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў новага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НІ КРОКУ БЕЗ ПАРАСОНУ!


Дождж будзе цэлы дзень. +6 – +12 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


  • Канфэрэнцыя "Нацыянальная ідэнтычнасьць вачамі беларусаў: хто мы і якімі мы будзем?", гатэль “Сrowne Plaza”, Менск.
  • Пачатак заняткаў у Коласаўскім ліцэі. Падпольле.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


  • Абвяшчэньне ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі ў галіне эканомікі. Стакгольм.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


  • У 1925 годзе ў Бэрліне пачалася Другая Ўсебеларуская Канфэрэнцыя, на якой фармальна заявілі пра перадачу паўнамоцтваў ураду БНР на карысьць ураду БССР. Аднак старшыня Рады БНР Пётра Крэчэўскі і ягоны намесьнік Васіль Захарка гэтага рашэньня не прызналі, захаваўшы ўрад БНР у выгнаньні.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


  • Дзень адкрыцьця Амэрыкі (Дзень Калюмба ў ЗША).

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Хто ведае, што адкрыў бы Калюмб, калі б яму не трапілася Амэрыка". Станіслаў Ежы Лец.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG