Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На службе ў бацькі-прэзыдэнта


Эмамалі Рахмон і Аляксандар Лукашэнка
Эмамалі Рахмон і Аляксандар Лукашэнка

Прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмон прызначыў сваю дачку Азаду намесьніцай міністра замежных справаў.



Эмамалі Рахмон паступова рыхтуе сваіх дзяцей да публічнай палітыкі. У яго сем дочак і два сына, дзяржаўныя пасады зь іх маюць
Эмамалі Рахмон з сынм Рустамам
Азада Рахмон
пакуль толькі двое, у тым ліку дачка Азада і сын Рустам, які працуе намесьнікам Камітэту па справах моладзі, спорту і турызму.

Уладкаваньне прэзыдэнцкіх дзяцей на высокія ўрадавыя пасады становіцца ўсё больш распаўсюджанай зьявай на постсавецкай прасторы.

Дзеці і сваякі прэзыдэнтаў Казахстану і Ўзбэкстану таксама займаюць адміністратыўныя і палітычныя пасады. Праўда, гэта можа быць часам і небясьпечным. Былы зяць Нурсултана Назарбаева Рахат Аліеў калісьці быў намесьнікаім міністра ўнутраных справаў. Цяпер ён ў эміграцыі ў Аўстрыі, на радзіме ён завочна асуджаны да 40 гадоў зьняволеньня.

Дарыга Назарбаева і Рахат Аліеў
Дачка казахстанскага прэзыдэнта Дарыга Назарбаева пэўны час асабіста кантралявала мясцовыя СМІ. У 2004 годзе стварыла сваю партыю “Асар”. Дачка прэзыдэнта Ўзбэкістану Гульнара працуе сталым прадўстаўніком сваёй краіны пры арганізацых ААН у Жэнэве. Старэйшыя сын беларускага кіраўніка Віктар Лукашэнка займае пасаду дарадца прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы. Сярэдні сын Дзьмітрый Лукашэнка ўзначальвае Прэзыдэнцкі спартовы клюб.

Сам Аляксандар Лукашэнка сёньня перад расейскімі журналістамі апраўдаў такую практыку тым, што яны ня ўдзельнічаюць у бізнэсе:

“Калі ты дзяржаўны чалавек, дзеці павінны быць пры табе на дзяржаўнай службе. Яны ня могуць быць бізнэсмэнамі. Ну, уявіце, у мяне
А.Лукашэнка з сынам Віктарам
сын бізнэсмэн. Ну ясна, што быў бы пасьпяховым. І ня трэба мне нікому тэлефанаваць, казаць і падтрымліваць. Прозьвішча само за сябе будзе казаць. Ніякіх блізкіх сваякоў у бізнэсе быць не павінна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG