Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь прыедзе Бэрлюсконі


Сыльвіё Бэрлюсконі
Сыльвіё Бэрлюсконі

Прэм'ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі бліжэйшым часам наведае зь візытам Беларусь.

Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Італіі Франка Фратыні ў часе сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, перадае Інтэрфакс.

"Мы зможам спыніцца на шэрагу пытаньняў у палітычнай, эканамічнай сфэры ", - зазначыў міністар замежных справаў Італіі Франка Фратыні.

Франка Фратыні таксама сустрэнецца зь міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым.

Бакі абмяркуюць шырокае кола актуальных пытаньняў двухбаковага беларуска-італьянскага супрацоўніцтва, узаемадзеяньне Беларусі і Італіі ў ААН і іншых міжнародных арганізацыях, тэматыку дыялёгу па лініі Беларусь-ЭЗ, уключаючы ініцыятыву “Ўсходняе партнэрства”, паведамляе прэсавая служба МЗС Беларусі.

Плянуецца, што міністры замежных спраў Беларусі і Італіі падпішуць Сумесную беларуска-італьянскую дэклярацыю аб адукацыйных праграмах.

Напярэдадні міністар Фратыні падкрэсьліў, што ягоная паездка ў Беларусь адбудзецца ў адказ на візыт у Рым прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і ў знак умацаваньня сувязяў паміж Італіяй і Беларусьсю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG