“Блізу 17-й гадзіны мы выйшлі з офісу АГП, што на вуліцы Палескай, — паведаміў “Свабодзе” Валер Рыбчанка. — “Мы накіроўваліся на плошчу Паўстаньня, каб паўдзельнічаць у жывым ланцугу памяці зьніклых дзесяць гадоў таму Віктара Ганчара й Анатоля Красоўскага. Мы не прайшлі й ста мэтраў, як нас заступілі на ходніках амапаўцы й цывільныя. Яны ўчынілі бойку”.
15 дэмакратычных актывістаў, у тым ліку Ўладзімера Кацору, Васіля Палякова, Анатоля Паплаўнага, Валера Рыбчанку, Марыну Сьмяглікаву ды іншых — гвалтам зацягнулі ў варанок і завезьлі ў Чыгуначны райаддзел міліцыі. Кіраваў захопам маёр Алейнікаў.