ВЕРАСЕНЬ З ДАНЧЫКАМ
Сюжэт цудоўнай беларускай народнай песьні "Перапёлачка" усё ж вельмі сумны. Па-мойму, гэта пра цяжкі лёс перапрацаванай стомленай беларускай жанчыны, якая нават у нашыя часы мусіць і зарабляць грошы, і выхоўваць дзяцей, і гатаваць абеды. і чысьціць хату без асаблівай дапамогі мужа. Думаю, што сёньняшнім перапёлачкам не пашкодзіла б стаць крыху больш фэміністкамі, каб не паўтараць лёс сваіх продкаў.
“Перапёлачка”
СЛУХАЦЬ:
Англамоўны сайт Радыё Свабода зьмясьціў артыкул пра Данчыка, дзе сярод іншага можна і паглядзець легандарныя відэазапісы.