Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З-пад міліцэйскіх дамоў забралі ўчасткі


На спрэчных участках вырасьлі катэджы
На спрэчных участках вырасьлі катэджы
Гомельскі раённы суд на падставе пазову райвыканкаму адмяніў рэгістрацыю трох зямельных участкаў у пасёлку Перамога, якія належалі цяпер ужо былому першаму намесьніку абласнога пракурора Ўладзімеру Сарасеку й двум міліцэйскім начальнікам упраўленьня ўнутраных спраў — Аляксандру Грыбу й Уладзімеру Хамякову. Справа гэта набыла розгалас на хвалі змаганьня з карупцыяй.

Рашэньне наконт рэгістрацыі зямлі прымаў Улукаўскі сельскі савет. Аднак, паводле Кодэксу аб зямлі, ён ня меў на гэта права. Участкі знаходзяцца па-за межамі паселішча — на так званых землях запасу Гомельскага раёну.

Спэцыялісты па зямельным заканадаўстве лічаць, што калі вырак суду набудзе моц, патрэбна будзе разглядаць пытаньне пра незаконную будоўлю на згаданых участках. Тут ужо ўзьведзеныя тры катэджы. Ня выключаны й іншыя варыянты — да прыкладу, зьнесьці пабудовы альбо даць магчымасьць гаспадарам нанава зарэгістраваць адабраныя ўчасткі.

У сваю чаргу, “пакрыўджаныя” могуць выставіць пазоў сельскаму савету, які, ня маючы паўнамоцтваў, зарэгістраваў зямельныя ўчасткі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG