“Выхад з АДС не зьяўляецца пунктам нашай праграмы. Выхад, нявыхад — гэта ўсё залішнія крокі. (…) Партыя БНФ панізіць сваё прадстаўніцтва ў кааліцыі аб’яднаных дэмакратычных сілаў, не падтрымае працэдуры абраньня адзінага кандыдата на прэзыдэнцкія выбары”, — заявіў новаабраны старшыня ПБНФ Аляксей Янукевіч на прэсавай канфэрэнцыі па выніках зьезду, які адбыўся ў суботу 6 жніўня.
“БНФ ня бачыць магчымасьці супольных дзеяньняў зь некаторымі суб’ектамі ў АДС. Кампанія ў справе зьмены выбарчага заканадаўства — у гэтай сфэры можна працаваць разам. Але хто ня мае нацыянальнай скіраванасьці, працаваць з такімі суб’ектамі ня мае сэнсу”, — зазначыў кіраўнік БНФ.
Янукевіч шкадуе, што некаторыя чальцы партыі ўзялі самаадвод і не ўвайшлі ў склад новага сойму: “Гэты крок выклікае шкадаваньне. Але важна, каб гэтыя людзі засталіся ў актыўнай партыйнай дзейнасьці”.
У прэсавай канфэрэнцыі таксама ўдзельнічаюць новаабраныя намесьнікі Янукевіча — Ігар Лялькоў і Рыгор Кастусёў.
Падрабязнасьці — пазьней на нашым сайце і ў эфіры.