”Адбыўся рэйдэрскі захоп кіраўніцтва Партыі БНФ. Зараз будуць рабіцца наступныя захады, каб падпарадкаваць Партыю БНФ тым сілам, якія бачаць магчымай супрацу з рэжымам Лукашэнкі, будзе рабіцца спроба пераарыентаваць дзейнасьць і пазыцыю Партыі БНФ на акцыі і кірункі, якія не пагражаюць асновам цяперашняга палітычнага рэжыму. Разам з тым, гэтая зьмена адбылася не пераважнай большасьцю галасоў. Склад зьезду не зусім адпавядае настроям фронтаўскіх структураў у Менску і ва ўсёй Беларусі. Таму тыя, хто стаіць на фронтаўскіх пазыцыях будуць дзейнічаць дзеля таго, каб Фронт застаўся Фронтам і вярнуў сабе фронтаўскае аблічча, ня быў нічыёй марыянэткай”.
Карэспандэнт: Ці ўдалося пераадолець раскол у партыі?
Вячорка: ”Той ідэйны разлом, які характарызаваў сытуацыю перад зьездам, нікуды не падзеўся. Ён застаўся”.
Карэспандэнт: Якой вы бачыне сваю пэрспэктыву ў партыі?
Вячорка: ”Я з партыі нікуды не сыходжу. Я яе ствараў не для таго, каб яна ператварылася цяпер у чыюсьці марыянэтку. І я буду дзейнічаць дзеля аднаўленьня фронтаўскіх традыцыяў”.