Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лорд Бэл: “Наш кантракт зь Беларусьсю скончыўся”


Тымаці Бэл
Тымаці Бэл

Пра гэта кіраўнік брытанскага PR-агенцтва Bell Pottinger Group, зь якім беларускія ўлады заключылі гадавы кантракт, заявіў ў інтэрвію брусэльскаму інтэрнэт- выданьню EUobserver.

Як паведамляе EUobserver, тэрмін кантракта скончыўся ўчора, 18 жніўня.

Лорд Тымаці Бэл, усясьветна вядомы іміджмэйкер, чыімі паслугамі карысталася Маргарэт Тэтчэр, а цяпер Барыс Беразоўскі, у размове з выданьнем ня стаў удакладняць, ці будзе працягнутае яго супрацоўніцтва з прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Ён даў, аднак, станоўчую ацэнку свайму супрацоўніцтву зь беларускім кіраўніком.

EUobserver пры гэтым спасылаецца на некаторыя спэкуляцыі ў беларускіх СМІ, зь якіх вынікае, што цяпер беларускія ўлады будуць дасягаць станоўчага іміджу Беларусі самастойна.

За час працы ў Беларусі кампанія Bell Pottinger Group дамаглася некалькіх публікацыяў інтэрвію Лукашэнкі ў такіх вядучых эўрапейскіх выданьнях як брытанская Finacial Times і нямецкая Frankfurter Allgemeine Zeitung. Таксама за апошнія 12 месяцаў “істотна пацяплелі дачыненьні паміж Беларусьсю і ЭЗ”.

“Прэзыдэнт Беларусі наведаў Рым ды Ватыкан…Таксама ён быў запрошаны на саміт ЭЗ у Прагу, аднак усё ж было вырашана ня ехаць на гэтую сустрэчу”.

Як адзначае EUobserver, паступова Брусэль “пачаў выводзіць Менск з-пад уплыву Масквы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG